Кітайцы набылі «Горадню»


16-павярховы будынак гатэлю прадалі на аўкцыёне за Br 63 млрд. Новым уладальнікам гарадзенскага гатэлю стала «Гандлёва-прамысловая карпарацыя Цюань Шэн» з кітайскай правінцыі Ганьсу.

«Гасцініца знаходзіцца ў добрым месцы з выдатнай транспартнай інфраструктурай», – пракаментаваў вынікі здзелкі старшыня праўлення кітайскай кампаніі Чжан Цюаньнянь.

У хуткім часе паўстане праект рэканструкцыі будынку.

«Горадня, як і Беларусь, становіцца ўсё больш прывабнымі для кітайскіх турыстаў. Спадзяемся, гасцініца дазволіць прыцягнуць у гэты прыгожы горад яшчэ больш нашых суайчыннікаў», – адзначыў Чжан Цюаньнянь.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў