Кітай і ЗША распачалі чарговы раунд кансультацыяў па гандлі


Сябра сталага камітэту Палітбюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Кітаю, намеснік прэм’ера Дзяржсавета КНР Лю Хэ і міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын распачалі ў Пекіне 14 лютага чарговы раунд кансультацыяў па ліквідацыі кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных супярэчнасцяў.

Паводле агенцтва «Сіньхуа», раніцай адбылася афіцыйная цырымонія, прысвечаная пачатку чарговага этапу двухбаковых загадзя запланаваных перамоваў, якія будзе доўжыцца два дні: 14 і 15 лютага.

Дэлегацыя амерыканскага ўрада прыбыла ў Пекін 11 лютага ва на чале з прадстаўніком ЗША на гандлёвых перамовах Робертам Лайтхайзэрам і Стывенам Мнучынам, па словах якога гандлёва-эканамічны дыялог паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем «прасоўваецца паспяхова».

У пачатку снежня 2018 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Аргентыне дамовіліся зрабіць на працягу трох месяцаў крокі, накіраваныя на заключэнне гандлёвага пагаднення паміж дзвюма краінамі. Кіраўнік Белага дому заявіў, што пагадзіўся з 1 студзеня не павышаць тарыфы з 10 % да 25 % на кітайскую прадукцыю на агульную суму 200 мільярдаў долараў, як ён раней планаваў. Тэрмін, на працягу якога бакі абавязаліся заключыць гандлёвыя дамоўленасці, завершыцца 1 сакавіка.

Hавiны
Павел Фельгенгаўэр: Расея і Кітай не хаўруснікі, але…
2019.02.07 12:06

СК, belsat.eu

Стужка навінаў