Дырэктар ААТ «Акумулятарны альянс», які займаецца будаўніцтвам заводу, просіць дазволіць будаваць прадпрыемства, бо раней былі атрыманыя ўсе неабходныя дазволы, паведамляе TUT.by.
У сеціве з’явіўся ліст ад ААТ «Акумулятарны альянс» ад 25 жніўня. У ім дырэктар прадпрыемства просіць кіраўніцтва Берасцейскай вобласці адмяніць рашэнні аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага заводу.
«Пасля адмены названага распараджэння прадпрыемства зможа прыступіць да будаўніча-мантажных і пусканаладачных працаў з наступным уводам у эксплуатацыю. Дадаткова паведамляем, што ў працэсе выканання пусканаладачных работ, а таксама пасля ўводу абʼекту ў эксплуатацыю ў межах экалагічнага маніторынгу на прадпрыемства будуць запрашацца незалежныя эксперты з мэтай пацвярджэння экалагічнай бяспекі заводу АКБ», – гаворыцца ў заяве.
КТ belsat.eu