Кіраўнікі СБУ і Мінабароны Украіны падалі ў адстаўку


Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак і міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак падалі ў адстаўку пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, інфармуе сайт 112.ua.

У прамове падчас інаўгурацыі Зяленскі заявіў пра неабходнасць адстаўкі кіраўнікоў СБУ, Мінабароны і Генпракуратуры, заклікаў сысці ў адстаўку ўрад, а таксама заявіў, што распускае Вярхоўную Раду. Генпракурор Юрый Луцэнка пра сваю адстаўку пакуль не заявіў.

Зяленскі заявіў пра роспуск Рады і афіцыйна стаў прэзідэнтам Украіны

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары