Кім Чэн Ын звольніў свайго фатографа, бо здымаў занадта блізкія кадры


Асабістага фатографа лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына выключылі з партыі і звольнілі з пасады, паведамляе Daily NK.

Паводле выдання, гаворка ідзе пра мужчыну з прозвішчам Ры, які працуе ў «Korean Art Film Studio».

Адзначаецца, што фатограф пазбавіўся працы за тое, што ён здымаў Кім Чэн Ына занадта блізка. Правілы фатаграфавання Кім Чэн Ына ён парушыў у дзень выбараў у паўночнакарэйскі парламент.

Аб’ектыў
Парламенцкія выбары прайшлі ў Паўночнай Карэі. Яўка – 100 адсоткаў
2019.03.11 22:02

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў