Кіеў і Масква вядуць перамовы пра новы абмен


Цяпер перамовы паміж Украінай і Расеяй аб абмене вязнямі прасоўваюцца «вельмі актыўна». Пра гэта ў інтэрв’ю hromadske заявіў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.

Паводле ягоных словаў, дыялог па абмене настолькі «далікатны», што ў ім не ўдзельнічаюць заходнія партнёры Украіны, аб папярэднім абмене прэзідэнт Уладзімір Зяленскі дамаўляўся асабіста з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Прыстайка дадаў, што цяпер праца па абмене працягваецца.

«Я хачу вам сказаць, што праца прасоўваецца вельмі актыўна, я не буду нічога анансаваць, але я спадзяюся, што ў бліжэйшы час у нас будуць дадатковыя падставы для радасці», – сказаў міністр.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што ў такім працэсе не патрэбны ўдзел заходніх партнёраў.

«Больш за тое, партнёры і не жадаюць удзельнічаць у гэтых далікатных перамовах. Вы бачыце, наколькі няпростыя рашэнні былі прынятыя і наколькі дарога часам зʼяўляецца кошт за такія рашэнні », – сказаў Прыстайка, пацвердзіўшы, што мае на ўвазе выдачу Расеі фігуранта справы аб збітым «Боінг» MH17 Уладзіміра Цэмах.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў