Паводле прэс-службы Камітэту дзяржаўнай бяспекі, прадстаўнікі кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў атрымлівалі гэтак званыя «адкаты» за дапамогу ў заключэнні кантрактаў з камерцыйнымі структурамі, якія прадавалі камплектуючыя з элементамі браку.
КДБ сцвярджае, што топ-менеджары атрымалі ў выглядзе забару каля $ 200 000. Чатырох падазраваных затрымалі з палічным. Узбуджаная крымінальная справа.
ЮВ, belsat.eu