Каронавірус: у Кітаі загінулі ўжо 259 чалавек


Паводле апошніх дадзеных, у Кітаі ад каронавірусу загінулі 259 чалавек. Агулам зафіксавана 11 791 выпадак заражэння. Пра гэта піша The Guardian.

Паводле Reuters, ЗША анансавалі ўвядзенне абмежаванняў на ўезд замежнікаў, што нядаўна знаходзіліся ў Кітаі. Тры найбуйнейшых амерыканскіх авіякампаніі заявілі, што скасоўваюць рэйсы ў Кітай.

Учора Расея абвясціла пра спыненне авіязлучэння з Кітаем ад 1 лютага.

Эпіцэнтр вірусу – горад Ўу-Хань правінцыі Ху-Бэй. Сімптомы каронавірусу падобныя да грыпавых – павышаная тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць. Новы каронавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію ды ўскладненні. Галоўная небяспека вірусу: ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека, а таксама адаптуецца і мутуе.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала эпідэмію каронавірусу ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. У класіфікацыі СААЗ такімі сітуацыямі лічацца «экстраардынарныя падзеі, якія будуць прадстаўляць рызыку ў галіне аховы здароўя іншым дзяржавам» і «патэнцыйна патрабуюць скаардынаваных дзеянняў міжнароднай супольнасці».

Аб’ектыў
Надзвычайная сітуацыя па каронавірусу, гігіенічных масак не хапае
2020.01.31 21:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў