Канюк пацвердзіў затрыманне топ-менеджараў «Белмытсэрвісу»


Генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў пра затрыманне некалькіх службовых асобаў РУП «Белмытсэрвісу».

«Так, былі праблемы. Мы затрымалі некалькі асобаў. Трэба разабрацца», – сказаў ён.

«Ёсць такая тэма з «Белмытсэрвісам». Трэба час, каб дэталёва ва ўсім, ва ўсёй сітуацыі разабрацца», – дадаў Аляксандр Канюк. Генеральны пракурор не стаў раскрываць падрабязнасцяў, каб, паводле ягоных словаў, не нашкодзіць самім фігурантам справы. Імёны і дакладная колькасць затрыманых агучаны не былі.

Раней «Белсат» распавядаў, што ў лагістычным прадпрыемстве «Белмытсэрвіс» затрымалі генеральнага дырэктара Юрыя Караля і пяцярых працаўнікоў паводле падазрэння ў карупцыі. Аднак афіцыйна сітуацыю на прадпрыемстве не каментавалі.

Аб’ектыў
Эксперт: На парушэнні карупцыйнага заканадаўства ловяць не тых, хто ўзяў, а тых, хто не падзяліўся
2019.02.19 20:58

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў