Канапацкую і Анісім не зарэгістравалі ў якасці кандыдатак. Ларысу Жыгар з «Маці 328» – так


Ганна Канапацкая і Алена Анісім, якія трапілі ў Палату прадстаўнікоў VI склікання ў 2016 годзе, не былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатак у дэпутаты на сёлетніх выбарах.

У размове з TUT.BY Ганна Канапацкая заявіла, што будзе абскарджваць рашэнне акруговай выбарчай камісіі.

Раней «Белсат» паведамляў, што Аб’яднаная грамадзянская партыя адмовілася вылучыць Ганну Канапацкую на гэтых выбарах.

Ганна Канапацкая пасварылася з АГП, бо яе не вылучылі на выбары

Сярод незарэгістраваных апынулася і прадстаўніца Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, піша «Наша Ніва», а таксама журналістка Ірына Халіп.



Пра адмову ў рэгістрацыі напісаў у сваім Facebook’у і Юрый Губарэвіч з Руху «За Свабоду».

Belsat.eu стала вядома, што прадстаўніца руху «Маці 328» Ларыса Жыгар афіцыйна стала кандыдаткай у дэпутаты. Пра паспяховую рэгістрацыю паведаміла і «фаварытка» Аляксандра Лукашэнкі Марыя Васілевіч.

Актывісты Руху маці 328 распачалі галадоўку з патрабаваннем зменаў заканадаўства

Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

Хто кандыдаты ў дэпутаты? 8 % – моладзь, 25 % – жанчыны

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары