Украінскія маракі патлумачылі, чаму яны не стралялі ў адказ расейцам у Керчанскай пратоцы


Вызвалены з расейскага палону ўкраінскіх камандзір судна Дзяніс Грыцэнка заявіў, што самастойна прымаў рашэнне не страляць у адказ падчас сутыкнення з расейскімі караблямі ў Керчанскай пратоцы ў 2018 годзе.

Пра гэта ён распавёў 12 верасня падчас прэс-канферэнцыі.

«Пра тое, чаму мы не адкрывалі агонь. Разумееце, мы ішлі туды не з мэтай прымянення зброі. Гэта быў мірны пераход і нормы міжнароднага марскога права, дамова паміж Украінай і Расеяй па выкарыстанні Керчанскай пратокі (былі выкананыя)… », – сказаў Грыцэнка.

«Гэтая сітуацыя была непрадказальная ні адным, ні іншым бокам, то бок нікім. Гэта вельмі няштатная сітуацыя. Прыходзілася прымаць рашэнні на месцы, тут і цяпер. І я прыняў такое рашэнне», – дадаў ён.

7 верасня 24 украінскія маракі былі вызваленыя з расейскага палону і вярнуліся на радзіму.

25 лістапада 2018-га экіпажы суднаў «Нікапаль», «Бярдзянск» і буксіра «Яны Капу» былі абстраляныя захопленыя ў палон расейцамі ў Керчанскай пратоцы, калі ішлі з Адэсы да Марыюпалю. Трое з іх падчас атакі расейцаў былі параненыя.

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

КА belsat.eu

Стужка навінаў