Каля Офісу прэзідэнта Украіны сабраліся тысячы пратэстоўцаў супраць «формулы Штайнмаера»


На плошчы каля Офісу прэзідэнта ў Кіеве сабраліся ўдзельнікі акцыі «Не капітуляцыі!» Мітынгоўцы накіраваліся сюды пасля завяршэння мерапрыемства на Майдане.

Пратэстоўцы выкрыкваюць лозунгі «Зелю прэч!», «Не капітуляцыі!», «У Растоў», а таксама спяваюць гімн Украіны. Паводле УНІАН у цэлым мітынг адбываецца спакойна. Праваахоўнікаў на плошчы вельмі мала. «Радіо «Свобода» паведамляе, што правапарушэнняў каля Офісу не зафіксавана.

Hавiны
Палітолаг: «Формула Штайнмаера» выбухованебяспечная для Украіны
2019.10.02 11:51

А 22 гадзіне ўдзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца. Сітуацыя спакойная. Некалькі соцень мітынгоўцаў пакуль застаюцца каля Офісу прэзідэнта, паведамляе тэлеканал 112.ua.

Удзельнікі акцыі «Не капітуляцыі!» выступаюць супраць падпісання Украінай «формулы Штайнмаера». Дакумент прадугледжвае, што часова акупаваныя тэрыторыі Данбасу атрымліваюць адмысловы статус пасля пасля правядзення мясцовых выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам Украіны. Прадугледжваецца і амністыя баевікам, якія ваявалі на баку ДНР-ЛНР.

Ужо ў першы 1 кастрычніка, калі Украіна пагадзілася на гэтую дамоўленасць, у Кіеве распачаліся акцыі незадаволеных грамадзянаў. Палітолагі лічаць, што з часам сітуацыя будзе накаляцца.

Абноўлена
Украіна пагадзілася на «формулу Штайнмаера» для Данбасу
2019.10.01 19:52

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў