Каб атрымаць страхоўку, гаспадар падпаліў свой дом


У Лідзе, што на Гарадзеншчыне, следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 41-гадовага жыхара райцэнтру, паводле падазрэння ў замаху на махлярства ў буйным памеры. Паведамляе прэсавая служба СК РБ.

Следчыя паведамляюць, што яшчэ 7 студзеня сёлета ў Лідскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Мігуны, дзе гарэў нежылы аднапавярховы драўляны дом, які належыць жыхару Ліды, а таксама гаспадарчая пабудова яго суседа.

Супрацоўнікі МНС патушылі пажар. На месцы надзвычайнага здарэння ніхто не пацярпеў, агнём часткова знішчаны дах дома, пашкоджанае перакрыцце, сцены і маёмасць унутры. Гаспадарчая пабудова згарэла цалкам.

Пасля правядзення экспертызаў следчыя выявілі, што прычынай узгарання стала занясенне крыніцы адкрытага агню звонку, гэта значыць падпал.

У здзяйсненні злачынства падазраецца ўладальнік дома, які з мэтай атрымання страхавой выплаты ў суме звыш 6 тысяч рублёў інсцэнізаваў пажар. З санкцыі пракурора ў дачыненні да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Мужчына, які працуе на дзяржаўным прадпрыемстве, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за здзяйсненне карыслівага і карупцыйнага злачынстваў.

Дакладны памер страхавых выплатаў, на атрыманне якіх рабіў замах падазраваны, а таксама прычыненую ім з прычыны падпалу хлява матэрыяльны урон суседу, усталёўваюцца. У мэтах забеспячэння кампенсацыі шкоды і выканання маёмасных спагнанняў на маёмасць падазраванага накладзены арышт. Расследаванне працягваецца.

Hавiны
«Знялі псуту» за $ 3 тысячы – жыхарка Лунінцу стала ахвярай махлярства
2018.07.19 13:22

СК, belsat.eu

Стужка навінаў