«Знялі псуту» за $ 3 тысячы – жыхарка Лунінцу стала ахвярай махлярства


У Лунінцы мясцовай жыхарцы «знялі псуту» за $ 3 тыс.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў па Берасцейскай вобласці Таццяна Сівіцкая.

Інцыдэнт адбыўся 18 ліпеня. У дом 48-гадовай жыхаркі райцэнтру прыйшла незнаёмая жанчына і прапанавала набыць камплект пасцельнай бялізны. Госця сказала, што бачыць няшчасце, якое хутка адбудзецца з дачкой гаспадыні. А каб пазбавіцца ад бяды – трэба правесці «працэдуру ачышчэння» з выкарыстаннем грошай, якія ёсць у доме.

Гаспадыня прынесла вялікую суму грошай, госця ж за правядзенне рытуалу запатрабавала $ 1 тыс. Пры гэтым пакідаючы дом, папярэдзіла, што да грошай нельга дакранацца цягам трох содняў – маўляў толькі пры такіх акалічнасцях бяда абыдзе дом. У якасці падарунку пакінула камплект бялізны.

Праз нейкі час гаспадыня западозрыла, што нешта не так і пералічыла грошы. Акрамя тысячы долараў, якія яна аддала, не хапала яшчэ двух тысячаў.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца, вынялі ўліку ў якасці следу незнаёмкі. Па базе дадзеных усталявалі супадзенне з 38-гадовай жыхаркай Баранавіцкага раёну, якую раней судзілі за падобныя злачынствы. Па гарачых слядах парушальніцу затрымалі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Максімальная санкцыя артыкулу прадугледжвае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў