Іран прыгразіў захапіць брытанскі танкер


Улады Ірану пагражаюць захапіць брытанскі нафтавы танкер, калі не будзе адпушчаны іранскі танкер, што затрымалі 4 ліпеня ў акваторыі Гібралтару брытанскія вайскоўцы. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Улады Гібралтару, заморскай тэрыторыі Вялікай Брытаніі, мяркуюць, што танкер «Грэйс 1» перавозіў сырую нафту на нафтаперапрацоўчы завод у Сірыі ў парушэнне санкцыяў, уведзеных ЕЗ і ЗША.

Амбасадар Брытаніі ў Тэгеране быў выкліканы ў іранскі МЗС для дачы тлумачэнняў. Іранскі бок назваў затрыманне свайго судна формай пірацтва.

Дарадца вярхоўнага кіраўніка Ірану Алі Хамэнэі Махен Рэзай заявіў, што Іран будзе адказваць на цкаванне без ваганняў.

«Калі Брытанія не адпусціць іранскі нафтавай танкер, то доўг [іранскіх] уладаў – захапіць брытанскі танкер», – напісаў Рэзай у сваім «Twitter».

Як высветліла Бі-бі-сі, для затрымання іранскага танкера ў дапамогу памежным службам Гібралтару па запыце ўрада тэрыторыі з Вялікай Брытаніі былі накіраваныя 30 марскіх пяхотнікаў.

МЗС Ірана выказаў пратэст, назваўшы падобныя дзеянні беззаконнем і абвінаваціўшы Брытанію ў тым, што яна дзейнічае ў інтарэсах ЗША.

Дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспекі Джон Болтан вітаў інфармацыю аб затрыманні іранскага танкера. Ён дадаў, што ЗША і іх саюзнікі працягнуць перашкаджаць рэжымам Тэгерану і Дамаска здабываць выгаду з незаконнага гандлю.

Санкцыі ЕЗ і ЗША, уведзеныя ў 2014 годзе, забараняюць пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў рэжыму прэзідэнта Башара аль-Асада і закупы ў яго нафты.

Hавiны
Трамп уводзіць санкцыі супраць лідара Ірану
2019.06.24 19:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў