Ілан Маск абяцае вывесці ўжо праз паўгода на арбіту карабель, які паляціць на Марс


Кіраўнік кампаніі SpaceX, амерыканскі бізнесоўца і вынаходнік Ілан Маск паабяцаў, што яго ракетны карабель Starship павінен выйсці на калязямную арбіту ўжо праз паўгода, а пасля паляцець і на Марс. Пра гэта піша Бі-Бі-Сі.

Па словах Ілана Маска, у бліжэйшыя месяцы плануецца серыя палётных выпрабаванняў карабля. Ён будзе мець даўжыню ў 50 метраў і дыяметр у 9 метраў, а яго грузападымальнасць у канчатковым выніку складзе 150 тон.

Hавiны
Ілан Маск вывеў на арбіту 60 спадарожнікаў для высакахуткаснага інтэрнэту
2019.05.24 10:10

 

Некалькі разоў падчас прэзентацыі Маск паўтарыў, што яго канчатковай мэтай з’яўляецца засяленне чалавекам іншых планет. Раней ён заяўляў, што карабель такога тыпу будзе выкарыстаны для дастаўкі на Марс 1 тысяч каланістаў, якія створаць там першае паселішча.

ВІДЭА
Ілан Маск паказаў новы рухавік для зоркалёту
2019.02.04 10:14

Гэтыя планы сустрэлі дружную крытыку экспертаў, большасць якіх лічаць іх фантастыкай.

Амерыканскае касмічнае агенцтва НАСА заклікае кампанію засяродзіць усе намаганні на завяршэнні стварэння карабля Crew Dragon для дастаўкі экіпажаў на борт МКС. Гэты праект неаднаразова затрымліваўся ў выніку тэхнічных збояў, апошні з якіх адбыўся ў пачатку гэтага года.

Раней Ілан Маск заявіў, што ў будучыні сам мае намер перабрацца жыць на Марс.

Hавiны
Ілан Маск хоча стварыць сэрвіс выкрыцця фэйкавых навінаў
2018.05.24 10:25

belsat.eu

Стужка навінаў