Ілан Маск паказаў новы рухавік для зоркалёту


Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск у сваім Twitter паказаў выпрабаванні рухавіка Raptor, які ўсталююць на зоркалёт Starship.

Топ-менеджэр падзякаваў камандзе SpaceX за паспяховую працу. Удакладняецца, што выпрабаванні Raptor прайшлі на заводзе кампаніі ў Тэхасе, ЗША.

Рухавік Raptor распрацоўваўся гадамі, але ў мінулым снежні, па словах Маска, «быў радыкальна перапрацаваны». Вынаходнік лічыць, што да 2023 году міжпланетны карабель Starship з удасканаленым рухавіком зможа адправіцца да Месяца. Японскі мільярдэр Юсаку Маезава (Yusaku Maezawa) ужо паспеў выкупіць усе месцы на гэты палёт.

Пазней, паводле задумы Маска, зоркалёт SpaceX зможа даставіць людзей на Марс для пабудовы там фарпоста.

КА, belsat.eu, паводле 42.tut.by

Стужка навінаў