Хакеры адправілі Кіпелава ваяваць за «Ісламскую дзяржаву»


[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]На сайце спевака Валерыя Кіпелава з’явілася паведамленне аб тым, што музыка спыняе сваю творчую дзейнасць і адпраўляецца ваяваць супраць ісламістаў.

«Я не магу заставацца ў баку і глядзець, як бясчынствуюць тэрарысты ІДІЛ («Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту» – старая назва «Ісламскай дзяржавы»), і збіты расейскі самалёт уладамі Турцыі стаў апошняй кропляй», – паведамлялася на сайце.[/vc_column_text][vc_single_image image=”46488″ img_size=”large”][vc_column_text]«Тыя, хто хоча мяне падтрымаць, прыходзьце на зборы 27 лістапада па адрасе г. Масква, вул. Люблінская, 175», – было напісана на сайце. Навіна суправаджалася фотаздымкам спевака ў вайсковай форме.

Цяпер сайт Кіпелава не працуе. Прадстаўнікі спевака заявілі ў размове з журналістамі тэлеканалу «LifeNews», што сайт узламалі хакеры.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў