Гвалт і мат: Noize MC выпусціў кліп прысвечаны маскоўскім пратэстам


Каб яго паглядзець трэба залагавацца на YouTube – у кліпе ёсць лаянка і нецэнзурная лексіка.

Кліп цалкам змантаваны з відэа і фота, на якіх расейскія паліцэйскія збіваюць удзельнікаў пратэстаў.

Галоўны герой трэку – паліцыянт Лёха.

Урывак трэку:

А хозяева кормят с руки. Хозяева дали жильё.

Уже подрастают щенки. «Да, космонавтика — это моё!» —

Думает Лёха, снимая свой шлем после смены.

Он, как Белка и Стрелка — такой же верный и смелый.

Катается в масле, как сыр, шестерёнка системы.

3 жніўня падчас чарговай акцыі супраць нядопуску незалежных кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах у Маскоўскую гарадскую думу паліцыя затрымала некалькі соцень чалавек. Маскоўская і цэнтральная выбарчая камісія сцвярджаюць, што 57 незалежных кандыдатаў сабралі подпісы на рэгістрацыю з парушэннямі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў