Грэчкі хопіць усім? Лукашэнка даручыў павялічыць яе вытворчасць


Кіраўнік Беларусі даручыў нарасціць у краіне вытворчасць грэцкай крупы. Пра гэта ён заявіў 3 красавіка падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён.

Аляксандру Лукашэнку паведамілі, што раней Беларусь закрывала ўласную патрэбнасць у грэцкіх крупах амаль напалову. Астатняе імпартавала з Расеі. Але ў апошні час з’явіліся цяжкасці з пастаўкамі, паведамляе БелТА.

У сувязі з гэтым кіраўнік краіны даручыў нарасціць яе вытворчасць.

«Трэба апрацоўваць грэчку пад патрэбу ў Беларусі», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Урад забараніў вывозіць з краіны грэчку
2020.04.01 14:41

Нагадаем, што 31 сакавіка ўрад Беларусі забараніў вываз з краіны грэчкі, якая карыстаецца попытам у насельніцтва падчас крызісаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў