Гомельская настаўніца збіла вучня, яму наклалі швы


У Гомлі настаўніца адной са школаў збіла вучня, у выніку чаго той трапіў у больніцу. Пра гэта паведамляюць «Сильные новости».

Hавiны
Юлія Чарняўская: Пра настаўніка ўдома можна казаць усё, што заўгодна
2019.09.19 18:10

Інцыдэнт здарыўся ў гімназіі № 71. У лісце, напісаным у рэдакцыю «Сильных новостей», паведамляецца, што класная аднаго з трэціх класаў збіла дзіця, якому ў выніку ў больніцы накладвалі швы. Адзначаецца, што настаўніца біла дзяцей і раней, напрыклад, ударыла аднаго з вучняў насценным гадзіннікам, але скаргі бацькоў вынікаў не далі.

Дырэктарка гімназіі пацвердзіла выданню інцыдэнт. Паводле яе, у справе разбіраецца Следчы камітэт. Дырэктарка адзначыла, што настаўніца мае вялікі педагагічны стаж, раней спагнанняў не мела і скаргаў ад бацькоў на яе не паступала.

Hавiны
Лукашэнка ўзнавіў на працы настаўніцу, якая абяцала забіць партай вучня
2019.09.18 17:25

Нагадаем, што гэта не першы гучны канфліктны выпадак, які здарыўся ў школах Гомля. Напрыклад, 13 верасня 2019 года з гомельскай школы № 15 звольнілі настаўніцу пачатковых класаў, якая падчас уроку расейскай мовы пагражала школьніку, што ўдарыць яго партай, абражала яго і брудна лаялася.

Праз 5 дзён яе ўзнавілі на працы пасля асабістага ўмяшання кіраўніка дзяржавы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў