Лукашэнка ўзнавіў на працы настаўніцу, якая абяцала забіць партай вучня


Гомельскую настаўніцу Людмілу Чацвярткову, якую на мінулым тыдні звольнілі за непрыстойны ўчынак, 18 верасня аднавілі на пасадзе. Пра гэта паведамляюць «Сильные новости».

У Гомлі настаўніца пагражала забіць 4-класніка, бо той смяяўся (відэа)

Скандальна вядомая настаўніца працягне весці ўрокі ў сваім 2 «В» класе 15-ай школы, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкаму Сяргей Парошын.

«Было даручэнне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, загад, калі хочаце, у аднаўленні ў працы настаўніцы пачатковых класаў 15 школы. Яго даручэнне было выканана, яна адноўлена на працы на ранейшай пасадзе», – расказаў чыноўнік.

Каментатары бароняць настаўніцу, якая пагражала ўдарыць школьніка партай – вось іх аргументы

13 верасня з гомельскай школы № 15 звольнілі настаўніцу пачатковых класаў, якая падчас уроку расейскай мовы пагражала школьніку, што ўдарыць яго партай, абражала яго і брудна лаялася. Відэа здарэння даслалі адныя з бацькоў.

Звальненне выклікала неадназначную рэакцыю. У тым ліку і некаторыя бацькі вучняў школы шкадавалі настаўніцу.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары