«Гэта вашыя сыны»: сілавікі на акцыі пратэсту 3 жніўня


На сённяшняй акцыі ў Маскве супрацоўнікаў паліцыі, Росгвардыі і АМАПу было часам больш, чым саміх пратэстуючых. Сцэнар іх дзеянняў стандартны: сілавікі падзялялі ўдзельнікаў, выціскалі з плошчаў і збівалі затрыманых. І ўсё на фоне заяў пра тое, што «Служачыя Росгвардыі нясуць службу з мэтай забеспячэння вашай бяспекі. Большая частка з іх – жаўнеры тэрміновай службы – гэта вашыя сыны».

Абноўлена
Трубная ў коле АМАПу: хроніка пратэстаў у Маскве 3 жніўня
2019.08.01 13:40
Фота – belsat.eu

Паліцыя рыхтавалася да акцыі пратэсту 3 жніўня так, як быццам у Маскве чакаўся захоп Крамля. У папулярных Telegram-каналах, якія вядуць паліцэйскія, з’яўляліся паведамленні аб тым, што пратэстоўцы ўзбройваюцца кактэйлямі Молатава і нават рознымі варыянтамі самаробнай агнястрэльнай зброі. Спецыяльна для патэнцыйнага праціўніка размяшчаліся розныя віды тэхнікі для разгону маніфестацыяў.

Трубная площадь. Людей выдавливают омоновцы. Видео Oksana Baulina

Opublikowany przez Евгения Назарец Sobota, 3 sierpnia 2019

У выніку на момант пачатку акцыі, гэта значыць у 14.00 па Маскве, паліцэйскіх, экіпіяваных для вулічнага бою, было ў разы больш, чым саміх пратэстуючых. Справа ў тым, што гэтая акцыя павінна была адбыцца ў рэжыме «шпацыр па маскоўскіх бульварах» і адрозніць пратэстуючых ад людзей, якія выйшлі пагуляць, было не проста, а вось паліцыянты былі бачныя адразу.

Стройнымі шэрагамі. Фота – belsat.eu

Ад Пушкінскай плошчы ўніз па бульварах з раніцы пашыхтаваліся сотні паліцэйскіх, якія трымаліся за рукі, каб іх не падзялілі орды пратэстуючых. Цяпер гэтая фатаграфія ледзь не галоўны мем гэтай суботы Love is…

Таксама сілавікі відавочна рыхтаваліся дзейнічаць пры любым надвор’і. Харчовая плёнка на забралах шлемаў мабыць павінна была абараніць ад дажджу.

Першымі гуляць па пратэстнай Маскве пачалі менавіта паліцыянты.

Перед тем, как начать задержания. Омон готовится выйти на протестующих.Видео Oksana Baulina

Opublikowany przez Евгения Назарец Sobota, 3 sierpnia 2019

Opublikowany przez Alexandrę Botani Sobota, 3 sierpnia 2019

Аднак праз некалькі гадзін паліцыі атрымалася сабраць большасць пратэстоўцаў на Трубнай плошчы. Менавіта там праходзілі адны з самых жорсткіх затрыманняў.

Винтилово на акции «Вернем себе право на свободные выборы»

Без лозунгов и плакатов, но с задержаниями и избиениями. Главное об акции «Вернем себе право на свободные выборы» в Москве: https://naviny.belsat.eu/ru/news/trubnaya-v-koltse-omona-onlajn-s-protestov-v-moskve/#допускай #мосгордума #москва_выборы

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

Супрацоўнікі Росгвардыі на Трубнай плошчы. Фота – belsat.eu

Пад канец акцыі ад таго, што адбываецца, стаміліся ўсё…

МЛ/ІР, belsat.eu

Стужка навінаў