Трубная ў коле АМАПу: хроніка пратэстаў у Маскве 3 жніўня

Абноўлена

Галоўныя падзеі пратэсту ў Маскве 3 жніўня. Акцыя пад назвай «Вернем сабе права на выбары» была запланаваная як шпацыр па Бульварнаму коле. У выніку – сотні затрыманых.

Винтилово на акции «Вернем себе право на свободные выборы»

Без лозунгов и плакатов, но с задержаниями и избиениями. Главное об акции «Вернем себе право на свободные выборы» в Москве: https://belsat.eu/ru/news/trubnaya-v-koltse-omona-onlajn-s-protestov-v-moskve/#допускай #мосгордума #москва_выборы

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

19:00 На гэтым мы завяршаем нашую тэкставую трансляцыю. Дзякуй за тое, што былі з намі сёння тут і ў сацыяльных сетках!

18:45 Амаль 700 чалавек….

18:15 Перакрываюць Арбат і завулкі побач.

18:05 Азараў у Twitter піша, што затрыманнямі ў цэнтры Масквы цяпер кіруе палкоўнік Кусюк з украінскага «Беркута». Ён ужо не ў першы раз камандуе маскоўскай жандармерыяй падчас разгонаў акцый пратэсту.

Винтилово в Москве#допускай #мосгордума #москва_выборы

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

17:51 Масавыя затрыманні працягваюцца…

17:50 Затрымалі фатографа Дзяніса Бачкарова, але адразу адпусцілі.

Дудзь пра пратэст у Маскве: некаторыя «хаваюць язык паміж булкамі»

17:26 Зараз на Арбаце. Як паведамляюць медыя, на Арбаце было па розных падліках да 3500 чалавек.

17:25 «Пратэст нарастае, таму што ўлады злуюць», – сказаў фатограф Дзяніс Бачкароў у каментары нашаму карэспандэнту.

Жорсткае затрыманне раварысткі. Відэа: Сяргей Гур’янаў.



17:20 «Трымалі ў машыне і вазілі па ўсёй Маскве больш за 3 гадзіны», – напісала Любоў Собаль у сваім Twitter.

17:11 Затрымалі актора Аляксандра Паля. Ён апублікаваў відэа з аўтазаку.

Птички в клетке.

Opublikowany przez Alexander Pal Sobota, 3 sierpnia 2019

17:05 «Цяпер ужо няма ніякай акцыі, ні транспарантаў, таму людзей хапаюць проста так. У зоне рызыкі маладыя студэнты, іх затрымліваюць проста за інтэлігентны выгляд», – паведаміў Павел Лабкоў у эфіры «Дажджу».

«Белсат» включается из Москвы. #допускай #мосгордума #москва_выборы

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

17:04 Колькасць затрыманых набліжаецца да 400 чалавек.

16:59 «Патрабуюць сыходзіць на Пушкінскую, – паведамляе карэспандэнтка «Белсату». – Людзі пачынаюць сыходзіць».

16:58

«Нас прывезлі ў Ізмайлава. 20 чалавек, 4 непаўналетніх. У Ізмайлава не прынялі. Вязуць у Навагірэева».

Пра гэта паведамляе нашая калега, журналістка Алена Вавіна, якую затрымалі сёння на пратэсце ў Маскве.

16:45 Людзі ўцякаюць, каб іх не затрымалі.

16: 30 Затрыманні працягваюцца…

Затрыманні на Трубнай. Фота – Belsat.eu
Затрыманні на Трубнай. Фота – belsat.eu

16:15 Па рацыі АМАПу перадаюць, каб хапалі тых, хто прыціснуўся да бардзюраў, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

16:10 Каршэрынг YouDrive забараніў пакідаць аўтамабілі ўнутры Садовага кальца, паведамляе «МБХ Медыя».

16:05 Больш за 300 затрыманых.

16:00 На Трубную плошчу падцягнуліся расгвардзейцы. Як паведамляе наш карэспандэнт, іх значна больш чым людзей.

Супрацоўнікі Расгвардзіі на Трубнай плошчы. Фота – belsat.eu
Супрацоўнікі Расгвардзіі на Трубнай плошчы. Фота – belsat.eu

15:55 Усе дадзеныя прыведзены па мінімальных падліках, піша «ОВД-Инфо».

15:50 «У мінулую суботу людзі ўцякалі ад АМАПу пад «Пераменаў!» Цоя, сёння гуляюць па Каляднаму пад «Я свабодны» Кіпелава», – піша «Дождж».

15:45 «Мы патрабуем, каб у Расеі была незалежная сістэма. Мы патрабуем, каб у Расеі быў грамадскі кантроль за праваахоўнымі органамі. Мы патрабуем, каб была сапраўдная Масгардума, якая складаецца не з 40 людзей, якія там амаль ніколі не бываюць, а не менш са 110 чалавек для 12-мільённага гораду », – заявіў Рыгор Яўлінскі ў каментары нашаму карэспандэнту.

15:30

 

Протесты в Москве 03.08.19

На данный момент в Москве 89 задержанных, сообщает канал Протесты в мире (t.me/worldprotest). Связь глушат, но наши журналисты следят за событиями. #допускай #мосгордума #москва

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

15:15 Па стане на 14:30 у няўзгодненай акцыі ў цэнтры Масквы прынялі ўдзел каля 350 чалавек. За парушэнні грамадскага парадку затрымана 30 чалавек. Паведамляе прэс-служба ГУ МУС Расеі па Маскве.

Мы все еще с вами.#допускай #мосгордума #москва_выборы Возобновляем трансляцию из Москвы.

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

15:10 АМАП прыбірае журналістаў ад помніка Пушкіну, паведамляе Знак.ком.

«Нам дадзеная каманда»

15:06 Дадзеныя па затрыманых імкліва змяняюцца.

15:02 Колькасць затрыманых на Пушкінскай плошчы перавысіла 50 чалавек.

14:58 «Мы ў пастцы АМАПА», – паведамляе карэспандэнтка «Белсату».

Фота – belsat.eu
Фота – belsat.eu

14:57 Знак.ком паведамляе, што АМАП ачапіў Трубную плошчу цалкам, а пратэстоўцы ідуць на новае месца. Праязджаюць міма аўтамабілі, сігналяць ім у знак падтрымкі.

Продолжаем стрим из Москвы ⚡️#допускай #мосгордума #москва_выборы

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

14:50 Цэнтр цяпер.

Фота – Belsat.eu

14:49 На Пушкінскай сілавікі абвяшчаюць:

«Служачыя Расгвардзіі нясуць службу з мэтай забеспячэння вашай бяспекі. Большая частка з жаўнераў тэрміновай службы – гэта вашыя сыны»

Таксама з’яўляецца інфармацыя, што на Пушкінскай плошчы распылілі пярцовы балончык. Пра гэта паведамляе «МБХ Медыя».



14:40 Паліцыя і Расгвардзія затрымалі ўжо больш за 40 удзельнікаў акцыі – прычым, асноўную частку на Пушкінскай і Трубнай плошчах, паведамляе Baza.

Стримим из Москвы!

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

14:35 На Пушкінскай затрыманыя як мінімум 33 чалавекі, паведамляе «Дождж».

14:26 Пакуль акцыя ў Маскве выглядае як дэманстрацыя пратэсту паліцыі супраць мітынгаў масквічоў.

Фота – Belsat.eu
Фота – belsat.eu

14:25 На Крапоткінскай затрыманыя тры чалавекі, адзін з іх непаўнагадовы.

«Мама ведае, чым ты тут займаешся?» – пытаўся ў яго паліцэйскі, піша «Новая газета».

14:22 На Трубнай плошчы ў Маскве пачаліся затрыманні. Відэа «Адкрытая рэдакцыя».

 



АМАП адціскае людзей на Трубнай плошчы да Садовага колу.

14:20 Так выглядае цяпер пераход на Пушкінскай.

Фота – belsat.eu

14:17 Кавярні і крамы ў цэнтры вырашылі прыслухацца да ўчорашніх папярэджанняў раённых упраў.

Алёнка. Фота – belsat.eu
Алёнка. Фота – belsat.eu

 

KFC вырашыў сёння не працаваць. Фота – belsat.eu
KFC вырашыў сёння не працаваць. Фота – belsat.eu

14:13 Дождж працягваецца.

Фота – belsat.eu

14:11 Над цэнтрам Масквы кружыць верталёт. Наш карэспандэнт паведамляе, што гэта можа быць аператыўная здымка.

Фота – belsat.eu
Фота – belsat.eu

14:05 Людзі на вуліцах працягваюць паведамляць, што іх папярэджваюць аб незаконнасці акцыі, якае мае адбыцца. Акцыя ўжо фармальна пачалася.

Протесты в Москве 03.08.19

На данный момент в Москве 89 задержанных, сообщает канал Протесты в мире (t.me/worldprotest). Связь глушат, но наши журналисты следят за событиями. #допускай #мосгордума #москва

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 3 sierpnia 2019

13:53 Затрымалі Любоў Собаль.

13:50 Некаторыя пратэстоўцы і журналісты чакаюць у падземным пераходзе.

Фото – «Белсат»

13:45 У Маскве пайшоў дождж. Актывісты і журналісты стаяць пад дрэвамі, пратэстоўцаў няма.

В Москве идет дождь. Фото – «Белсат»
Фото – «Белсат»

У цэнтры гораду з самай раніцы стаяць аўтазакі, на вуліцах мноства АМАПу і супрацоўнікаў паліцыі, пабудаваныя агароджы.

Сама акцыя павінная стартаваць а 14:00. Удзельнікаў заклікаюць прыходзіць у адну з пяці пэўных кропак на бульварным кальцы – ля Нікіцкіх або Пакроўскіх варот, на Тургенеўскай або Трубнай плошчы, або ў Навапушкінскім скверы.

План збору ўдзельнікаў акцыі

«Нашая барацьба працягваецца. Рост грамадскай актыўнасці дае нам усім шанец дамагчыся нармальных выбараў. Давайце прымножым намаганні для перамогі!», – гаворыцца ў заяве кааліцыі незалежных дэпутатаў.

***

Акцыі супраць выбарчага бязмежжа ў Маскве цягнуцца трэці тыдзень. Першыя пратэсты пачаліся 14 ліпеня, калі акруговыя выбаркамы прызналі подпісы 57 незалежных кандыдатаў несапраўднымі і адмовілі ім у рэгістрацыі.

«Гэтак паваліцца ўлада». У Маскве пратэстоўцы прарвалі паліцэйскі ланцуг

20 ліпеня адбылася ўзгодненая з уладамі акцыя пратэсту, якая стала адной з найбольш масавых у Маскве за апошні час. Толькі ў адведзеную на праспекце Сахарава зону прыйшлі больш за 21 тыс. чалавек. Аднак яшчэ шмат людзей засталіся чакаць сваёй чаргі за межамі металашукальнікаў. Там жа затрымалі траіх чалавек.

Паколькі ўлады не прыслухаліся да патрабаванняў пратэстоўцаў, адзін з лідараў расейскай апазіцыі Аляксей Навальны анансаваў на 27 ліпеня новы мітынг. Акцыя не была ўзгодненая. Напярэдадні яе прайшлі затрыманні лідараў апазіцыі і незалежных кандыдатаў у дэпутаты, у іх кватэрах і офісах адбыліся ператрусы.

Тым не менш, акцыя 27 ліпеня адбылася. Падчас яе ўлады затрымалі каля 1400 чалавек. Па выніках акцыі былі распачатыя крымінальныя справы за масавыя беспарадкі і гвалт да паліцыянтаў. У вязніцах могуць апынуцца шэсць чалавек. Нягледзячы на гэта, на 3 жніўня была анансаваная новая акцыя пратэсту.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары