Газета Адміністрацыі прэзідэнта параіла прыхільнікам змены ўлады капаць для сябе магілы


Газета Адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сегодня» апублікавала чарговую калонку публіцыста Андрэя Мукавозчыка, прысвечаную палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

У калонцы Мукавозчык піша, што апаненты ўлады рыхтуюць у Беларусі «каляровую рэвалюцыю». Ён параўнаў сімвал аб’яднанага штаба трох кандыдатаў («знак перамогі-сэрца-кулак») з нацысцкім вітаннем «зіг хайль», а прыхільнікаў пераменаў з «маргіналамі-бандэраўцамі».

«Хачу сказаць усяму нашаму крэатыўнаму фэйсбучнаму класу, усім разначынцам, якія дапамагаюць раздзімаць бунт у сацыяльных сетках, усім мужычкам з тапкам ў адной руцэ і півам у іншай. Вы гатовыя да таго, што ў вашай сямʼі, у вашым доме, у вашым асяроддзі кагосьці не стане? Рыхтуйцеся. Могуць нават забіць, а хутчэй за ўсё, забʼюць абавязкова – без гэтага бабін бунт да каляровай рэвалюцыі не дарасце. І, хутчэй за ўсё, забʼюць свае ж: правакацыя для бунту – гэта альфа і амега», – піша прапагандыст.

Паводле Мукавозчыка, пад выглядам дэмакратыі ў Беларусі «рыхтуюцца мяцяжы, бунты, пагромы і сілавы захоп улады».

«Каляровая рэвалюцыя – гэта магіла для дзяржавы. Мы гэта бачылі, шмат разоў пераконваліся, ведаем. І вы хочаце яе вырыць, рыдлёўкі ўжо ў руках. Тады ўспомніце народную мудрасць – і пачніце капаць магілу для сябе», – раіць апанентам улады прапагандыст.

«У рэшце рэшт, беларусы справіліся і з белаказаками, і з белапалякамі. «Белчырвонабелыя» засталіся ў нашым грамадстве маргінальным мізэрам. Дык што, мы белацапкальнымі не дамо рады? Высячы, прыпячы, ізаляваць і ўдумліва лячыць – і ўсё», – падкрэслівае Мукавозчык.

Hавiны
Лукашэнка загадаў вайскоўцам «зрабіць усё магчымае, каб абараніць суверэнітэт»
2020.06.22 15:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў