Facebook выдаліў дзясяткі акаўнтаў, звязаных з расейскай выведкай

Кампанія Facebook паведаміла, што выдаліла 78 акаўнтаў, 11 старонак і 29 супольнасцяў у сацыяльнай сетцы за парушэнне палітыкі, якая забараняе вонкавае замежнае ўмяшальніцтва. Вядзецца пра дзейнасць з Расеі, якая скіраваная супраць Украіны і суседніх дзяржаваў.

«Мы пастаянна працуем, каб выявіць і спыніць гэты від дзейнасці, таму што мы не хочам, каб нашыя службы выкарыстоўваліся дзеля маніпулявання людзьмі. Мы выдаляем гэтыя старонкі, групы і ўліковыя запісы на падставе іх паводзінаў, а не зместу. У кожным з гэтых выпадкаў людзі, якія стаяць за гэтай дзейнасцю, каардынавалі адзін аднаго і выкарыстоўвалі падробленыя старонкі, каб схаваць сябе», – адзначаецца ў паведамленні кампаніі.

Кампанія Facebook зладзіла адмысловае расследаванне і выявіла шэраг акаўнтаў, якія звязаныя з Расеяй. У выніку было выдалена 78 уліковых запісаў у Facebook, 11 старонак, 29 групаў і чатыры ўліковыя запісы Instagram за парушэнне палітыкі замежнага ўмяшальніцтва. Паведамляецца, што акаўнты ствараліся ў Расеі, а іх актыўнасць засяроджаная галоўным чынам на Украіне і суседніх краінах.

Facebook будзе бараніць выбары ў ЗША ад расейскага ўмяшання

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны