31 студзеня афіцыйны блог кампаніі «Facebook» паведаміў пра выдаленне 783 старонак, групаў і акаўнтаў, якія былі звязаныя з Іранам.
Кампанія патлумачыла, што выдаленыя ўліковыя запісы «выкарыстоўваліся для скаардынаванай дзейнасці, якая ўводзіць у зман».
«Мы не хочам, каб наш сэрвіс выкарыстоўваўся дзеля маніпулявання людзьмі», – гаворыцца ў справаздачы.
Выдаленыя старонкі распаўсюджвалі паведамленні пра палестына-ізраільскі канфлікт, вайну ў Йемене, а таксама ролю Расеі ў сірыйскай вайне ды іншыя лакальныя тэмы.
Аўтары справаздачы адзначаюць, што галоўным чынам актыўнасць гэтых старонок у сацсетках была накіраваная на Блізкі Усход і Паўднёвую Азію.
1 лютага reuters.com паведаміў пра тое, што «Facebook» выдаліў некалькі сотняў старонак падкантрольных «Saracen Group» (онлайн сіндыкат, які сспецыялізаваўся на дэзынфармацыі і фэйках).
Нагадаем, што 17 студзеня «Facebook» паведаміў аб выдаленні 364 старонак пасля іхнай «фэйкавай актыўнасці», каардынаванай з Расеі.
ЮВ, belsat.eu