ЕЗ уводзіць новыя санкцыі супраць Ірана


Еўразвяз уводзіць новыя санкцыі супраць Ірана. Як паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter’ы міністр замежных спраў Даніі Андэрс Самуэльсэн 8 студзеня, штрафныя меры скіраваны супраць іранскіх спецслужбаў «у сувязі з іх злачыннымі задумамі, якія плануюцца на еўрапейскай тэрыторыі».

«Моцны сігнал ЕЗ аб ​​тым, што мы не прымаем такія паводзіны ў Еўропе», – заявіў Самуэльс.

Урад Нідэрландаў на сваім сайце паведаміў, што ЕЗ, збольшага па рэкамендацыі Гаагі, увёў санкцыі супраць іранскага Міністэрства інфармацыі, які ўзначальвае спецслужбы, а таксама дваіх іранцаў. Прычынай паслужыла абвінавачванне ў датычнасці да падрыхтоўкі нападаў на тэрыторыі ЕЗ, гаворыцца далей у паведамленні.

Брусель чакае, што Іран будзе супрацоўнічаць, каб адказаць на пытанні, і пры неабходнасці дапаможа ў следчых дзеяннях.

У нідэрландскіх спецслужбаў ёсць «важкія падставы» меркаваць, што Іран мае дачыненне да нападу на двух грамадзян Даніі іранскага паходжання, якія крытыкавалі палітыку Тэгерану. Выпадкі адбыліся ў Алмірэ ў 2015 годзе і ў Гаазе ў 2017 годзе. Улетку 2018 года іранскі амбасадар быў выкліканы ў МЗС Нідэрландаў у сувязі з тым, што адбылося, двое супрацоўнікаў іранскага амбасады былі высланы з краіны.

Санкцыі супраць Ірана ўступяць у сілу 9 студзеня і ўключаюць у сябе забароны на ўезд і замарожванне актываў у краінах Еўразвяза.

КА, belsat.eu, паводле dw.com

Стужка навінаў