Дзе ў Менску можна акунуцца на Вадохрышча. Інфаграфіка


У Менску на Вадохрышча створана 8 адмысловых абсталяваных месцаў. Тут будуць дзяжурыць выратавальныя станцыі, агулам у краіне створаць больш за 80 такіх месцаў, паведаміў старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» Анвар Ігамбердзіеў.

Адсвяткаваць Хрышчэнне апусканнем у ваду 19 студзеня можна будзе ў Менску ў шэрагу месцаў:

  • Выратавальная станцыя «Вяча», вадасховішча Вяча, Менскі раён, в. Пільніца.
  • Выратавальная станцыя «Дразды», вадасховішча Дразды, Менск, вул. Веснінка, 2а.
  • Выратавальная станцыя «Заслаўе-1», Менскае мора, Менскі раён, в. Зарэчча.
  • Выратавальная станцыя «Заслаўе-2», Менскае мора, Менскі раён, в. Качына, вул. Вакзальная, 10.
  • Выратавальная станцыя «Камсамольскае возера», Камсамольскае возера, Менск, вул. Прагрэсіўная, 29а.
  • Выратавальная станцыя «Цнянскае», вадасховішча Цнянскае, Менск, вул. Кальцова.
  • Выратавальная станцыя «Крыніца», вадасховішча Крыніца, Менскі раён, в. Зарэчча.
  • Выратавальная станцыя «Пціч», вадасховішча Пціч, Менскі раён, в. Воўчкавічы.
  • Ва ўсіх астатніх месцах купання строга забаронены.
Фотарэпартаж
Вадохрышча 2020: як акуналіся ў Менску. Вялікі фотарэпартаж
2020.01.19 21:25

З сабою на акунанне ў ваду варта з сабою ўзяць тэрмас з гарачай гарбатай, цёплыя рэчы, і ні ў якім разе нельга ўжываць алкаголь.

Аб’ектыў
Сёння – Вадохрышча. У чым сэнс свята?
2018.01.19 20:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў