Вадохрышча 2020: як акуналіся ў Менску. Вялікі фотарэпартаж


19 студзеня праваслаўныя святкуюць Богаяўленне ці Вадохрышча. Па традыцыі вернікі назапашваюць святую ваду ды акунаюцца ў ледзяную купель. Але сёлета лёду няма, у Менску каля 0 градусаў. Мы выправіліся на некалькі афіцыйных кропак, каб зірнуць як акунаюцца менчукі.

Выратавальная станцыя «Камсамольскае возера» сустракае гучнай музыкай. Вайсковыя намёты для пераапранання падзелены на мужчынскую і жаночую часткі. Акунуцца можна толькі пад наглядам ратавальнікаў, іншыя ўчасткі берага зацягнуты чырвонай стужкай. Дзяжурыць брыгада хуткай дапамогі і міліцыя. Ёсць кропкі продажу гарачай ежы і пітва.

Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Беспасярэдне перад купаннем рэкамендуецца зрабіць размінку або прабежку, каб разагрэць і падрыхтаваць цела. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Каб пазбегнуць пераахалоджвання, лепш абмежавацца 10 секундамі ў вадзе. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Прыблізна за гадзіну да купання роюць паесці, а пасля – выпіць гарачай гарбаты. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Праваслаўныя вернікі звязваюць Вадохрышча з біблейскімі падзеямі, калі Ян Прадвеснік на рацэ Іярдан пахрысціў Ісуса. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Існавалі розныя прыкметы звязаныя з гэтым днём. Калі на Вадохрышча сцюдзёна, то ў жніво будзе горача. Снег у гэты дзень абяцаў урадлівы год, грыбное лета, але чакалася чарвівая капуста. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Выратавальная станцыя «Цнянская»

Тут няма намётаў для пераапранання, але паставілі багата лаў. Міліцыя, хуткая дапамога пільнуе за працэсам.

Цнянскае вадасховiшча. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Ратавальнікі пільнуюць за людзьмі. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Цнянскае вадасховiшча. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Цнянскае вадасховiшча. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Вадохрышча зазвычай супадала з самымі халоднымі днямі зімы, але сёлета народныя прыкметы далі збой. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Таксама зірніце як сёння прайшло Вадохрышча ў Горадні.

Фотарэпартаж
Без марозу ды лёду, затое – з туманам. Як сёлета адзначылі Вадохрышча
2020.01.19 15:33

Ірына Арахоўская, фота аўтаркі belsat.eu

Стужка навінаў