Два беларусы хацелі ўвесці ў Польшчу кантрабандныя цыгарэты ў колах фур (Фотафакт)


Кіроўцы спрабавалі перавезці праз мяжу 4300 пачкаў цыгарэт. Памежнікі ацанілі суму кантрабанды ў амаль $ 15 тысяч.

Увагу памежнай службы ў Баброўніках прыцягнулі кепска закручаныя колы на пярэдняй і задняй восі аўтамабіля. 39-гадовага беларуса скіравалі на прасвечванне, якое выявіла 2200 пачкаў нелегальных тытунёвых вырабаў.

Іншага кантрабандыста, які перавозіў кантрабанду ў покрыўцы, затрымалі на памежным пераходзе ў Кузніцы. Выявіць хованку дапамагла лабрадор Кіра. 28-гадовы беларус знайшлі ў яго больш за 2100 пачкаў цыгарэт.

Абодва мужчыны прызналіся ў нелегальным перавозе тавару і аплацілі штраф у памеры сумы канфіскаваных цыгарэт.

Адна з апошніх гучных гісторый транспартыроўкі цыгарэтаў здарылася напачатку лютага. Тады беларускія кантрабандысты намагаліся перавезці тавар у Польшчу ў бярвенні.

ДР belsat.eu паводле grodno24.com

Стужка навінаў