ДТЗ у Прыкарпацці: затрыманы другі падазраваны ў справе аб гібелі беларусаў


Украінскія паліцыянты затрымалі кіраўніка фірмы, якая арганізоўвала рафтынг і дазволіла перавоз беларускіх турыстаў грузавіком. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальнай паліцыі Украіны. 6 траўня аўтамабіль з беларусамі сарваўся з абрыву ў Карпацкіх гарах.

ВІДЭА
У Карпатах з вышыні 40 метраў у раку зваліўся аўтамабіль з беларусамі. Трое загінулі
2019.05.06 15:05

У дачыненні да 52-гадовага мужчыны пачатае дасудовае расследаванне па арт. 287 Крымінальнага кодэкса Украіны. Яму пагражае крымінальная адказнасць за выпуск у эксплуатацыю тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў ды іншае парушэнне іх эксплуатацыі.

Раней быў затрыманы кіроўца грузавіка. Яму плануецца абвесціць падазрэнне паводле ч. 3 арт. 286 КК.

Hавiны
Кіроўца, што перавозіў беларускіх турыстаў ва Украіне і ўчыніў ДТЗ, быў п’яны
2019.05.06 19:12

Нагадаем, што ў грузавіку ў момант ДТЗ 24 было чалавекі (23 турысты-замежнікі і 1 кіроўца). Беларускія турысты павінна была ажыццявіць сплаў па рацэ, і на грузавіку накіроўваліся да месца прызначэння.

У выніку аварыі трое беларусаў загінулі на месцы. Яшчэ дзевяць чалавек праходзяць медычнае абследаванне ў шпіталі з рознымі траўмамі. Іншым пасажырам аказаная дапамога на месцы здарэння.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў