У Карпатах з вышыні 40 метраў у раку зваліўся аўтамабіль з беларусамі. Трое загінулі


Аварыя ў Карпатах

Грузавік, які перавозіў 23 турыстаў, упаў з абрыву ў раку Чорны Чарамош. Пра здарэнне ў паліцыю 6 траўня аб 11:00 паведаміў відавочца.

Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў Украіны паведамляе пра трох загінулых. Яшчэ адзін чалавек знік без вестак, але па стане на 14:00 яго знайшлі.

У прэс-службе паліцыі Івана-Франкоўскай вобласці belsat.eu пацвердзілі смерць трох беларусаў. Загінуў кіраўнік групы і дзве жанчыны. Аўтамабіль выцягнулі з ракі.

Шпіталізаваныя 10 асобаў, з іх 1 жанчына ў цяжкім стане.

Аварыя ў Карпатах

Вядома, што 16 чалавек уратаваліся самастойна, яшчэ трох выцягнулі ратавальнікі.

Аварыя ў Карпатах

Група турыстаў з Беларусі планавала сплаў па рацэ і ехала да месца прызначэння.

Аварыя ў Карпатах

ДР belsat.eu

Стужка навінаў