Доктар, які першым паведаміў пра каронавірус, усё-такі памёр


Лі Вэньлян.
Фота: people.cn

Доктар Лі Вэньлян, адзін з васьмі чалавек, якія спрабавалі папярэдзіць пра новы каронавірус у кітайскай правінцы Ўу-хань, але атрымалі вымову мясцовай паліцыяй, сам памёр ад вірусу ўночы 7 лютага. Пра гэта паведамляе кітайскае ўрадавае выданне people.cn.

Hавiны
У Кітаі ад каронавірусу памерлі ўжо 636 чалавек
2020.02.07 06:28

«Пасля аказання неадкладнай дапамогі Лі Вэньлян памёр. Мы глыбока шкадуем і аплакваем смерць Лі», – паведаміла цэнтральная больніца Ўу-ханю ў Weibo, кітайскай версіі Twitter.

Памерламу было 33 гады.

«Мы глыбока засмучаныя смерцю д-ра Лі Вэньляна, – распавядае Сусветная арганізацыя аховы здароўя. – Нам усім трэба адзначыць працу, якую ён правёў у 2019 годзе».

Абноўлена
«The Global Times» паведаміў пра смерць лекара, які папярэджваў аб каронавірусе. Інфармацыю зняпраўдзілі
2020.02.06 19:32

Раней кітайскае дзяржаўнае выданне «The Global Times» паведаміла, што афтальмолаг з Ўу-ханя Лі Вэньлян, які спрабаваў папярэдзіць калег аб новым каронавірусе і праз месяц заразіўся ім, памёр. Але пазней выданне зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў