«The Global Times» паведаміў пра смерць лекара, які папярэджваў аб каронавірусе. Інфармацыю зняпраўдзілі


Кітайскае дзяржаўнае выданне «The Global Times» паведаміла, што афтальмолаг з Уханя Лі Вэньлян, які спрабаваў папярэдзіць калег аб новым каронавірусе і праз месяц заразіўся ім, памёр. Пазней выданне зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў крытычным стане. У яго спынялася сэрца.

Незадоўга да ўспышкі вірусу Лі Вэньлян папярэдзіў пра новы вірус 2019-nCoV іншых медыкаў, але да яго прыйшлі паліцыянты і запатрабавалі перастаць распаўсюджваць чуткі. У канцы студзеня доктар расказаў пра гэта ў кітайскай сацсетцы Weibo, калі ляжаў у шпіталі з вірусам.

Паводле СААЗ, на 6 лютага, новым тыпам каронавірусу заразіліся 24,5 тысячы чалавек. За межамі Кітая зафіксавалі 191 выпадак. Праз вірус памерла больш за 560 чалавек.

Hавiны
«Баюся нават у краму выйсці». Беларуская студэнтка просіць МЗС выратаваць яе ад каронавірусу
2020.02.05 19:12

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў