Добраахвотніку Аватараву выставілі новае абвінавачанне


25 красавіка ў Менску адбылося чарговае судовае паседжанне ў гучнай справе беларуса, які ваяваў на Данбасе.

Абвінавачанне, што выставілі добраахвотніку – парушэнне 228 акртыкулу Крымінальнага кодэксу, але тэрмін зняволення беларусу пагражае той самы – ад 3 да 7 годоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што раней пракуратура спрабавала высветліць, ці парушыў Аватараў артыкул 331 заўв. 1. Паводле яго, вінаватаму таксама пагражала б ад 3 да 7 гадоў за незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу зброі, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў. На момант здзяйснення злачынства гэтага артыкулу яшчэ не ўвялі.

Суддзя Жанна Жукоўская дала падсуднаму пяць дзён для падрыхтоўкі сваёй абароны. Працэс адновіцца 3 траўня аб 11-ай гадзіне.

Беларускага добраахвотніка, што ваяваў у складзе «Правага сектару» на Данбасе, абвінавачваюць паводле артыкулу 295 ч. 2 «Незаконныя дзеянні з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» і 228 ч. 2 «Кантрабанда».

Чытайце таксама >>>

Затрыманы добраахвотнік Аватараў распавядаў раней, што ўжо быў у «амерыканцы» КДБ

«На 90 % Аватараў – засланец КДБ»

Хто такі Аватараў? У «Правым Сектары» распавядаюць пра арыштаванага беларуса

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=x6gGQ7p4VEs”][vc_column_text]ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў