Для сям’і беларускі, якая загінула на Алясцы, сабралі больш за $16 000


Збор сродкаў быў аб’яўлены на платформе gofundme.com.

24-гадовая грамадзянка Беларусі Ніка Ніканава загінула на Алясцы, куды яна адразу пасля вяселля паехала разам з мужам Пятром Маркелавым, актывістам кампаніі «Legalize Belarus».

Пётр і Ніка пабраліся шлюбам 1 ліпеня 2019 г. у Нью-Ёрку. На наступны дзень яны адправіліся на Аляску

Ніканава даследавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Сёлета яна зняла 20-хвілінны фільм «Пакаленне 328».

Рэжысёрка патанула ў рацэ Тэкланіка, праз якую яна з мужам спрабавала перайсці, вяртаючыся з аўтобусу, у якім жыў і памёр Крыстофэр МакКэндлес – герой кнігі Джона Кракаўэра «У дзікіх умовах». Дзяўчыну змыла моцнай плынню вады. Муж Ніканавай выцягнуў яе звады, але выратаваць не змог – дзяўчына 5 хвілін правяла пад вадой.

Грошы збіраюцца на пералёт маці рэжысёркі ў ЗША. А таксама на білеты для мужа Ніканавай ды расходы звязаныя з пахаваннем. Усе дакументы, грошы і банкаўскія карткі згубіліся падчас трагічнага выпадку.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў