Дэсантны катэр урэзаўся ў мост падчас параду з нагоды дня ВМФ Расеі


Дэсантны катэр урэзаўся ў Благавешчанскі мост у Санкт-Пецярбургу падчас ваенна-марскога параду, які праходзіў 29 ліпеня з нагоды дня ВМФ.

Здарэнне трапіла ў відэа-трансляцыю расейскага тэлеканалу «RT».

У Міністэрстве абароны Расеі кажуць, што ніякіх інцыдэнтаў не было, паведамляе ТАСС.

На відэа бачна матросаў, якіх ледзь не выкінула за борт.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў