ДАІшнікі ўжылі табельную зброю падчас пагоні за бусам з п'яным кіроўцам. Відэафакт


На YouTube-канале UVDMINOBL з’явілася відэа пагоні ДАІ за кіроўцам бусу, які ўцёк з месца ДТЗ.

Напрыканцы відэа бачна, што праваахоўнікі ўжылі табельную зброю.

3 снежня на дарозе М6 каля вёскі Манькоўшчына Валожынскага раёну кіроўца ўчыніў ДТЗ і знік. Парушальніка заўважыў нарад ДАІ Валожынскага РАУС. Міліцыянты гналіся за бусам аж да Менску.

На адной з вуліцаў бус урэзаўся ў слуп. Кіроўцу затрымалі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў