Дачку Фёдара Емяльяненкі збілі пасля скандалу з Кадыравым


Напад на дачку прэзідэнта MMA (Mixed Martial Arts / Змешаныя баявыя мастацтвы) здзейсніў невядомы мужчына.

Пра гэта паведамляе выданне «Р-Спорт», спасылаючыся на Навукова-даследчы інстытут неадкладнай дзіцячай хірургіі і траўматалогіі.

Раней пра інцыдэнт паведаміла выданне «Московский комсомолец», але не назвала крыніцу інфармацыі. Паводле выдання, напад на малодшую дачку Емяльяненкі адбыўся напрыканцы мінулага тыдня. У дзяўчынкі дыягнаставалі ўдар грудной клеткі і жывату.

Канфлікт паміж Емяльяненкам і кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым адбыўся пасля дзіцячага баявога турніру ў Грозным, у якім удзельнічалі дзеці Кадырава: 10-гадовы Ахмад, 9-гадовы Зелімхан (Элі) і 8-гадовы Адам. Кожны з іх адправіў свайго суперніка ў накаўт.

Емяльяненка заявіў, што правілы ММА не прадугледжваюць удзел у турніры дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, а пасля12 гадоў толькі ў адпаведнай экіпіроўцы.

На турніры ў Грозным у дзяцей не было экіпіроўкі.

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле slon.ru

Стужка навінаў