Да 3000 беларускіх студэнтаў восенню могуць забраць у войска


Студэнты, якія раней мелі адтэрмінаванне ад службы ў войску і сёлета паступілі зноў, могуць трапіць у восеньскі прызыў. Пра гэта 25 ліпеня заявіў кансультант Генеральнага штабу Андрэй Мурашоў.

«Малады чалавек, які сёлета паступіў і дэ-юрэ стане студэнтам толькі з 1 верасня, 5 жніўня будзе разглядацца прызыўной камісіяй, у якой не ўзнікне падставаў даць адтэрміноўку», – заявіў прадстаўнік Міністэрства абароны, піша TUT.by.

Hавiны
Генштаб: Калі прызыўнік не жыве па вядомым ваенкамату адрасе, ён ухіліст
2019.07.25 19:02

Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч запэўніў, што такія прызыўнікі змогуць узяць адпачынак для вайсковай службы і потым вярнуцца на вучобу, за імі захаваюць месца ў універсітэце.

Выключэнняў для тых выпускнікоў каледжаў і тэхнікумаў, якія пасля іх збіраліся паступіць на 3-і курс ВНУ, таксама не будзе. Сваё адтэрмінаванне яны выкарысталі, калі атрымлівалі сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Hавiны
Новае здарэнне ў войску. У Горадні могуць пасадзіць жаўнера, які перацяў сабе жылы
2019.07.25 16:26

Гэта ж будзе датычыць і тых, хто сёлета паступіў магістратуру або аспірантуру. У ВНУ ім дадуць адпачынак на час праходжання службы, пасля чаго яны змогуць вярнуцца на вучобу. У выпадку службу ў рэзерве можна будзе завяршыць навучанне ў тэрмін паводле індывідуальнага плану.

Тым жа, хто, маючы ранейшыя адтэрмінаванні для навучання, паступіў у ВНУ ці магістратуру раней, дадуць давучыцца і атрымаць дыплом.

Агулам, заявіў намеснік начальніка Генштаба Аляксандр Шкірэнка, восенню плануюць дадаткова заклікаць каля 2-3 тысяч чалавек, вясной – да 1,5 тысячы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў