Новае здарэнне ў войску. У Горадні могуць пасадзіць жаўнера, які перацяў сабе жылы


Шараговец разведвальнага батальёну Андрэй Шчарбакоў нанёс сабе цялесныя пашкоджанні, перарэзаўшы вены. Інцыдэнт здарыўся 23 ліпеня ў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Горадні.

«Кроў заўважылі калегі. Хлопца выратавалі», – паведамляе тэлеграм-канал «NEXTA».

Пацярпелага прызвалі толькі ў траўні 2019 году.

Hавiны
У Горадні жаўнер парэзаў сябе. За гэта яму можа пагражаць крымінальны пераслед
2019.05.18 17:40

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў пацвердзіў радыё «Свабода» факт здарэння, але абверг спробу самагубства.

«Гэта не з’яўляецца замахам на самазабойства, бо чалавек, які ўчыняў гэтыя дзеянні, ведаў пра бяспеку дзеянняў, якія ён рабіў», – сказаў ён.

Паводле прэс-сакратара, раней хлопец неаднаразова казаў пра суіцыдальныя намеры. Але ў гэты раз былі «менавіта дэманстрацыйна-пастановачныя дзеянні».

Калі пацвердзіцца, што спробы суіцыду не было, жаўнеру можа пагражаць крымінальная справа. Частка 1 артыкулу 447 КК прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў