Штораніцу тутэйшыя дзеці збіраюцца тут, каб паехаць на аўтобусе ў школу ажно за 30 кіламетраў. Раней іх вазілі ў Каплічы, да якіх 14 кіламетраў. Але два гаду таму навучальную ўстанову там зачынілі, вяскоўцам жа паведамілі, што частка будынку аварыйная. Паводле беларускага заканадаўства, шлях вясковых дзяцей да школы не мусіць перавышаць 30 хвілінаў. Па падліках бацькоў, час, які дзеці праводзяць у аўтобусе, 37 хвілінаў. Да таго ж, мясцовыя ўлады замест рамонту будынку школы ў Каплічах, выдаткоўваюць вялікія грошы на «школьны» транспарт – штогод каля $ 27 тыс.
Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.