Так зрабілі капітальны рамонт, што цяпер трэба рабіць яшчэ адзін


На пачатку жніўня жыхары сталічнага дому 78 па вуліцы Мяснікова кожны дождж неслі вахту ў сваіх кватэрах побач з тазікамі.

Справа ў тым, што падчас капітальнага рамонту будаўнікі знялі страху. А замест яе нацягнулі… поліэтылен. Людзі выклікалі і аварыйную службу, і прадстаўнікоў жыллёва-эксплуатацыйнае службы, але марна. За некалькі тыдняў кватэры сталі амаль непрыдатнымі для жыцця.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Менчукі скардзяцца на якасць капітальнага рамонту
  • Беларусы – пра адлічэнні на капітальны рамонт
  • Жыхары Вілейкі скардзяцца на адсутнасць выгодаў для дзяцей
  • На Гомельшчыне дзецям даводзіцца дабірацца да школы 30 кіламетраў

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.