Чыгуначнікі Літвы, Украіны і Беларусі дамовіліся запусціць новы грузавы цягнік


Чыгуначныя адміністрацыі Украіны, Беларусі і Літвы падпісалі пагадненне для рэалізацыі новага праекту – арганізацыі кантэйнернага цягніка «Containerships train» з маршрутам Літва – Беларусь – Украіна і назад, паведамляе прэсавая служба Беларускай чыгункі.

Пагадненне накіраванае на выкарыстанне і развіццё міжнародных перавозак грузаў у кантэйнерах чыгуначным транспартным цягніком «Containerships train» маршрутам Клайпеда / Драўгісце-Порт (эксп.) – Кяна (эксп.) – Славечна (эксп.) – Бровары / Адэса-Порт (эксп.).

Дакумент прадугледжвае правядзенне сумеснай працы для ўзгаднення тарыфных умоваў, узаемадзеянне ў пытаннях маркетынгавай працы, накіраванай на развіццё перавозак праектам.

Чыгуначныя кампаніі дамовіліся забяспечваць курсаванне не меней за два цягнікі ў тыдзень паводле ўзгодненага перавознікамі графіку яго руху.

Hавiны
Кітай не вытрымаў чэргаў на беларуска-польскай мяжы – і злучыць чыгункай Эстонію і Фінляндыю
2019.03.09 18:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў