Чалец NATO будзе набываць расейскія ЗРК С-400. ЗША разводзіць рукамі


Турцыя не анулюе кантракт на набыццё расейскіх зенітна-ракетных комплексаў С-400. Пра гэта прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў журналістам, вяртаючыся з Сочы, дзе ён сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.

«Мы заключылі з Расеяй здзелку па С-400, таму не можа быць гаворкі пра тое, каб вярнуць назад. Справа зробленая. Мы працягваем працу, зыходзячы з абяцанняў [Расеі] пачаць пастаўкі ў ліпені», – цытуе турэцкага лідара агенцтва «Анадолу».

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс пракаментаваў рашэнне Анкары падчас канферэнцыі ў Мюнхене.

«Мы далі зразумець, што мы не будзем сядзець склаўшы рукі, калі саюзнікі па NATO набываюць зброю ў нашых супернікаў. Мы не зможам абараняць Захад, калі саюзнікі будуць залежаць ад паставак зброі з Усходу», – заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША падчас канферэнцыі па бяспецы.

Раней ЗША заклікалі Турцыю адмовіцца ад С-400 і прапанавалі аналагічную амерыканскую сістэму «Patriot». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, амерыканцы папрасілі Анкару вызначыцца не пазней за 15 лютага.

Кантракт на пастаўку С-400 быў падпісаны ў 2017 годзе і прадугледжваў наладжванне сумеснай турэцка-расейскай вытворасці ЗРК і перадачу тэхналогіі. Амерыканская адміністрацыя не прапаноўвала сумесную вытворчасць «Patriot».

Hавiны
Саудаўская Аравія абяцае Катару вайну ў выпадку набыцця расейскіх ЗРК С-400
2018.06.03 09:48

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў