Чэмпіёна Еўрапейскіх гульняў злавілі на допінгу


Кірыл Грышчанка. Фота: noc.by

Лідар беларускай зборнай у барацьбе Кірыл Грышчанка прапускае чэмпіянат свету ў казахскім Нур-Султане. Спартоўца, які сёлета на Еўрапейскіх гульнях у Менску ўзяў золата ў катэгорыі да 130 кг, злавілі на допінгу.

Прадстаўнікі трэнерскага штабу зборнай у эфіры праграмы «Вынікі тыдня» тэлеканалу «Беларусь 5» заявілі, што прэпарат, які знайшлі ў крыві барца, даўно выйшаў з ужывання.

Еўрапейскія гульні сталі для Беларусі дыпламатычным «абломам»

На іх думку, адбылася дыверсія. Праводзіцца расследаванне інцыдэнту.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары