«Чарнобыль» прызнаны найлепшым міні-серыялам


Кадр з серыялу «Чарнобыль»

У Лос-Анджэлесе 22 верасня прайшла 71-я цырымонія ўручэння прэміі тэлеакадэміі ЗША «Эмі».

Гістарычную драму тэлеканалу HBO «Чарнобыль» узнагародзілі ў трох намінацыях: лепшы міні-серыял, лепшы сцэнар міні-серыялу, фільму ці драматычнай праграмы і лепшая рэжысура міні-серыялу, фільму ці драматычнай праграмы.

Яны чакалі, каб паглядзець «Чарнобыль» у першы раз па-беларуску

Яшчэ адзін серыял ад HBO – «Гульня тронаў» – атрымаў узнагароды як лепшы драматычны серыял і за лепшага актора другога плана ў драматычным серыяле (Пітэр Дынклідж за ролю Тырыяна Ланістэра).

Агулам тэлеканал HBO атрымаў 9 узнагародаў з 24-ох магчымых.

Тры серыялы, якія прыйдуць на замену «Гульні тронаў»

Найбольш жа тытулаваным серыялам прызнаная трагікамедыя «Дрэнь» ад «Prime Video», якая перамагла ў чатырох намінацыях: лепшыя камедыйны серыял, лепшая акторка ў камедыйным серыяле, найлепшая рэжысура камедыйнага серыялу і найлепшы сцэнар камедыйнага серыялу.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары