Аляксандр Глеб разам з партнёрамі па зборнай на трэніроўцы
Інтрыгі вечаровага матчу беларускай футбольнай зборнай у нашым матэрыяле.
Першая такая перамога нашай зборнай адбылася 7 чэрвеня далёкага 1995 года. Тады на менскім стадыёне «Дынама», пры 37 тыс. гледачоў, пераможна гол забіў Сяргей Герасімец. У Менску ж перамаглі гэтага суперніка ў 2007-м – 2:1. У гісторыі супрацьстаянняў, праўда, ёсць і чатыры паразы нашай каманды. Але ці будзе трэцяя перамога?
Лепшыя моманты легендарнага матчу 1995 года
Пра яго кажуць шмат экспертаў. Былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Анатоль Байдачны лічыць цяперашнюю каманду каралеўства самай слабой у сваёй гісторыі. Аднак цяперашні настаўнік беларускай дружыны Аляксандр Хацкевіч, звяртаючыся да галандцаў, не пагаджаецца: «Вы нашага чэмпіянату не бачылі, нам бы вашыя праблемы». Тым не менш, улічваючы гаворкі пра «галандскі крызіс» і настрой беларускіх футбалістаў пасля нічыёй з Францыяй, можна нават казаць пра спрыяльны псіхалагічны фон сённяшняга паядынку для нашых гульцоў.
Крызіс доўгі час перажывалі і стасункі беларускіх заўзятараў са сваёй жа зборнай. Цяпер жа федэрацыя футболу дэманструе выключна прыязнае стаўленне да аматараў гульні N1.
На матчы Беларусь – Францыя
У адказ заўзятары забяспечылі аншлаг на матчы з Францыяй, дзе стварылі неверагодную атмасферу. Каб гэтая атмасфера працягвалася, маркетынгавыя захады федэрацыі мусяць падтрымаць добрымі вынікамі і футбалісты.
Традыцыйна моцная Галандыя не патрапіла на ЕЎРА-2016. У сваёй адборачнай групе заняла толькі 4-е месца з 6-ці камандаў, у той час як Ісландыя, якую на той момант ніхто ўсурʼёз не ўспрымаў – 2-е. Прычым ісландцы перамаглі галандцаў і дома, і на выездзе. А пасля яскрава выступілі і на самім ЕЎРА. Андэрдогам сённяшняга матчу зʼяўляецца Беларусь… Ці будзе нашая каманда аўтсайдэрам на полі?
7 кастрычніка, 21:45. Галандыя – Беларусь.
НМ, belsat.eu, фотаздымак abff.by