Беларусь – Францыя: найлепшыя фота і небяспечныя моманты на відэа

video

Адборачны матч ЧС-2018 па футболе праходзіў на «Барысаў-Арэне» і завяршыўся нічыёй: 0:0

Беларуская зборная першыя 15 хвілінаў матчу была фактычна «прыціснутая» напорам французаў на ўласнай палове поля, аднак абароне ўдавалася стрымліваць атакі і не дапусціць небяспечных момантаў.

bs0609bf-15

bs0609bf-14

Ад зборнай Францыі яе заўзятары чакалі большага. На апошнім чэмпіянаце свету французы дайшла да фіналу. Там у дадатковы час з мінімальным лікам прайграла зборнай Партугаліі. Беларусь аказалася «не па зубах»!

bs0609bf-11

У другім тайме беларусы ад самага пачатку спрабавалі атакаваць. Часам камбінацыі былі рызыкоўныя і смелыя, аднак не прынеслі плёну ў выглядзе забітых галоў. Затое французы на 8 хвіліне падчас вострай контратакі ледзь не здабылі браму.’

bs0609bf-10У наступным туры 10 кастрычніка беларусы згуляюць у гасцях у Нідэрландаў, французы прымуць балгарскую зборную, шведы выступяць у Люксембурзе.

Небяспечныя моманты на відэа

 


МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары